Беларуская Служба

Польская апазіцыя і ўрад дасягнулі кансэнсус па пытанню Беларусі

26.08.2020 19:36
«Свабодная Беларусь – гэта частка польскіх нацыянальных інтарэсаў».
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiAdam Guz/KPRM

У Варшаве прайшла нарада прэм’ера Матэвуша Маравецкага з прадстаўнікамі ўсіх парламенцкіх партыяў Польшчы. Па выніках сустрэчы Маравецкі заявіў, што па пытанню Беларусі на польскай палітычнай сцэне дасягнуты кансэнсус:

- Беларусь павінна быць незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай. І падчас сустрэчы мы пагадзіліся, што нашыя дзеянні правільныя. Свабодная Беларусь – гэта частка польскіх нацыянальных інтарэсаў.

У першую чаргу Польшча канцэнтруецца на дапамозе рэпрэсаваным ды іх сем’яў, спрашчэнне візавага рэжыму, асабліва для студэнтаў. Цягам бліжэйшых дзён Польшча прадставіць падрабязны план дапамогі Беларусі. 

Маравецкі таксама нагадаў, што ўжо некалькі беларускіх дзеячаў змаглі скарыстацца спрошчаным уездам у Беларусі. Польшча разважае магчымасць стварэння платформы дыстанцыйнага навучання для беларускіх студэнтаў, якіх адлічылі з беларускіх універсітэтаў праз іх грамадзянскую пазіцыю.

Прэм'ер-міністр Польшчы ў чарговы раз заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязняў, у прыватнасці Матэвуш Маравецкі ўзгадаў затрыманых чальцоў Каардынацыйнай Рады.

Падчас перамоваў кіраўніка ўрада і польскай апазіцыі закраналася таксама тэма польскай меншасці ў Беларусі. Прэм’ер Маравецкі заявіў, што абмеркаваў становішча палякаў у Беларусі са Святланай Ціханоўскай.

IAR/аев