Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дарадчыца прэзідэнта Польшчы Зоф’я Рамашэўска: Неабходна падтрымліваць рух у бок перамен у Беларусі

28.08.2020 14:25
Пра падтрымку дэмакратычнага беларускага руху яна гаварыла на адкрыцці выставы «Бела-чырвоны шлях. Тут нарадзілася Салідарнасць» на пляцы Пілсудскага ў Варшаве.
Зоф'я Рамашэўска PAP/Mateusz Marek

-Неабходна падтрымліваць рух у бок перамен, які адбываецца ў Беларусі, – гаварыла дарадчыца прэзідэнта Польшчы Зоф’я Рамашэўска. Пра падтрымку дэмакратычнага беларускага руху яна гаварыла на адкрыцці выставы «Бела-чырвоны шлях. Тут нарадзілася Салідарнасць» на пляцы Пілсудскага ў Варшаве.

Апазіцыянерка часоў ПНР падкрэсліла значэнне прафсаюзу ў гісторыі:

-Насамрэч гэта ён разбурыў Берлінскі мур, дабіўся свабоды. Не заўсёды пра гэта памятаюць: гэта зрабіла Салідарнасць. Цяпер такі рух, як наш, развіваецца ў Беларусі. У мяне да вас просьба: мы проста абавязкова павінны яго падтрымліваць. Гэта нешта неверагоднае.

Зоф’я Рамашэўска з’яўляецца вядомай польскай апазіцыянеркай у часах ПНР. Яны бала адной з заснавальніц падземнага варшаўскага радыё «Салідарнасць». За апазіцыйную дзейнасць была асуджаная на тры гады пазбаўлення волі.

ав