Беларуская Служба

Onet.pl зняў польска-беларускі кліп на «Муры» Качмарскага

28.08.2020 17:58
У праект запрошаныя артысты як з Польшчы, так і з Беларусі, якія разам выканалі гэты незвычайны твор у дзвюх моўных версіях.
  .    onet.pl
Артысты падтрымліваюць Беларусь. Па ініцыятыве партала onet.pl яны заспявалі "Муры" Качмарскага Фрагмент кліпу на onet.pl

Песня «Муры» Яцэка Качмарскага стаў гімнам пратэстоўцаў. Па ініцыятыве Onet быў запісаны музычны кліп, які выказвае падтрымку грамадзянам Беларусі. У праект запрошаныя артысты як з Польшчы, так і з Беларусі, якія разам выканалі гэты незвычайны твор у дзвюх моўных версіях.

«Кліп на песню «Муры» ў выкананні мастакоў з Польшчы і Беларусі павінен стаць нашым голасам салідарнасці, падтрымкі, гатоўнасці, адзінства сэрца і неабходнасці змагацца за ўсё, што сёння для Беларусі найбольш важна», – піша партал.

Акрамя ўдзелу Onet, праект узнік пры падтрымцы Ілоны Карпюк, полькі беларускага паходжання, вакалісткі гурту Ilo&Friends.

 - Мая роля ў гэтым праекце была двайная. З аднаго боку запісаць свой варыянт песні і перадаць некалькі фразаў для супольнага праекту. З другога боку папрасіць у беларускіх сяброў, каб таксама праспявалі некалькі гэтых, важных для нас палякаў і беларусаў, радкоў.

У кліпе паяўляюцца творцы з Беларусі, якія здаўна неабыякавыя да працэсу перамен у Беларусі, а іх музыка неад’емна звязана з культурніцкім маніфестам, які гаворыць пра павагу да культуры, мовы, краіны і народу. Гэта музыкі розных пакаленняў: Уладзімір Казлоў, Зміцер Вайцюшкевіч і Станіслаў Мытнік, гурт Akute.

Сярод польскіх артыстаў, якія прынялі ўдзел у праекце: Яраслаў Гугала, Філіп Лабадзіньскі, Каміль Павэлскі, Ilo&Friends, Sound’n Grace, Тадэвуш Сайбэрт, Carmell, Галіна Млынкова і Лукаш Заграбэльны.

ав