Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі прэм'ер-міністр прыме ўдзел у адзначэнні гадавіны пачатку вайны

29.08.2020 11:38
Меркаваннем часткі гісторыкаў, мясцовасць Велюнь была тым месцам, дзе пачалася вайна з гітлераўскай навалай.
Premier Mateusz Morawiecki
Premier Mateusz MorawieckiAdam Guz/KPRM

1 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі будзе ўдзельнічаць у Велюні на поўначы Польшчы ў адзначэнні гадавіны ўспышкі Другой сусветнай вайны. Аб гэтым паведаміў дырэктар Інфармацыйнага цэнтру ўраду Томаш Матыня (Tomasz Matynia).

У бліжэйшы аўторак прыходзіцца 81-ая гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. Па словах Томаша Матыні, план адзначэння знамянальнай гістарычнай даты прадбачвае між іншым удзел ва ўрачыстасцях, зладжаных а 4.40 раніцы і ўскладанне кветак у месцы, дзе нямецкія фашысты разбамбілі мясцовы касцёл.

Меркаваннем часткі гісторыкаў, менавіта мясцовасць Велюнь была тым месцам, дзе пачалася вайна з гітлераўскай навалай. Нямецкая авіяцыя пачала бамбіць горад за некалькі хвілін да атакі на паўвыспу Вестэрплятэ.

ПР/нг