Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы могуць падаваць заяўкі на гуманітарную візу ў Польшчу

29.08.2020 12:59
Беларусы могуць ужо падаваць заявы ў польскія консульствы ў Гродне, Брэсце і Мінску для атрымання віз у спрошчаным рэжыме.
Przejście graniczne
Przejście graniczne PAP/Marcin Bielecki

Беларусы могуць ужо падаваць заявы ў польскія консульствы ў Гродне, Брэсце і Мінску для атрымання віз у спрошчаным рэжыме. Інфармацыя аб тым, як дзейнічаць далей, зʼявілася на сайце Пасольства Польшчы ў Мінску.

І так, калі грамадзянін Беларусі з-за сітуацыі ў краіне, мае патрэбу ў атрыманні гуманітарнай візы на ўезд у Польшчу, ён павінен звярнуцца ў польскае консульства. Можна звяртацца па тэлефоннай сувязі або праз электронную пошту. Можна таксама па традыцыйнай пошце. У консульстве праінфармуюць, дзе можна падаць заяўку на візу. Візы будуць бясплатныя і будуць выдавацца ў як мага кароткі час, сказаў Польскаму радыё павераны Польскага пасольства ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі (Marcin Wojciechowski)

 - Гаворка аб тым, што ў цяжкі час, калі многія няўпэўненыя ў сваёй бяспецы, калі нават іх жыццё можа быць у пагрозе, нам трэба аказаць падтрымку і дапамагчы трапіць у месца, дзе ім будзе гарантаваная бяспека.

Выдача гуманітарных віз для беларусаў з’яўляецца практычным ажыццяўленнем заяваў польскага ўраду пра візавыя спрашчэнні для беларусаў.

яс