Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі прафсаюз «Салідарнасць» падтрымлівае страйкуючых беларусаў

29.08.2020 14:44
Таму штоб польскія актывісты прафсаюзаў добра ведаюць, з якімі праблемамі змагаюцца сем’і забастоўшчыкаў.
Страйк на МТЗEPA / TATYANA ZENKOVICH Пастаўшчык: PAP/EPA

Польскія рабочыя заснавалі фонд «Салідарныя з Беларуссю» і ахвяравалі на рахунак адзін мільён злотых (больш за 270 тысяч долараў).

 - Прафсаюзы добра ведаюць сітуацыю забастоўшчыкаў, сказаў Польскаму радыё старшыня рэгіянальнай ячэйкі Pobrzeże NSZZ Solidarność у горадзе Кашалін Веслаў Крулікоўскі (Wiesław Królikowski).

- Гэта грошы з чальцоўскіх узносаў нашага прафсаюзу. Такім чынам кожны сябра «Салідарнасці» далучыўся да падтрымкі. Назіраючы за тым, што адбываецца ў Беларусі мы бачым шмат супадзенняў з тым, што ў васмідзесятыя гады праходзіла ў Польшчы. Таму наш прафсаюз далучыўся да чыста эканамічнай падтрымкі для бастуючых калектываў.

Веслаў Крулікоўскі добра ведае, з якімі праблемамі змагаюцца сем’і забастоўшчыкаў і зладжаны прафсаюзам канвой з ежай быў адказам на патрэбы беларускіх рабочых і іх сем'яў,

- Чальцы  «Салідарнасці» спазналі, як у такіх умовах жывецца, калі не хапае грошай і гэта непасрэдна перакладаецца на магчымасць пракармлення сям’і. Мы не гулялі ў палітыку, мы проста адрэагавалі на патрэбы беларускага Дэмакратычнага Кангрэсу, які з намі схаўрусаваны на ўзроўні Еўрапейскага Звязу.

Нагадаем, што беларускія службы не прапусцілі грузавіка з амаль дваццаццю тонамі прадуктаў.

Кіраўніцтва прафсаюзу «Салідарнасць» заявіла, што зробіць усё магчымае, каб дапамагчы беларускім работнікам.

яс