Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Польшчы жадае беларусам самім вырашаць пра лёс сваёй дзяржавы

29.08.2020 16:31
Кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі перадаў беларусам кароткія пажаданні.
Матэвуш Маравецкіфота: PAP/Maciej Kulczyński

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выразіў спадзяванне, што беларускае грамадства будзе вырашаць пра лёс уласнай дзяржавы. У інтэрв’ю Радыё Сям’я ў Вроцлаве кіраўнік ураду перадаў беларусам кароткія пажаданні.

- Я жадаю беларускаму народу перш за ўсё, каб ён мог прымаць рашэнні сам, пры дапамозе ўласнага выбару. І таму я хацеў бы, каб народ Беларусі як мага хутчэй далучыўся да сям’і свабодных, дэмакратычных народаў Еўропы.

Сёння ў Беларусі працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

нг