Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі выразіў спадзяванне, што беларускае грамадства будзе вырашаць пра лёс уласнай дзяржавы. У інтэрв’ю Радыё Сям’я ў Вроцлаве кіраўнік ураду перадаў беларусам кароткія пажаданні.
- Я жадаю беларускаму народу перш за ўсё, каб ён мог прымаць рашэнні сам, пры дапамозе ўласнага выбару. І таму я хацеў бы, каб народ Беларусі як мага хутчэй далучыўся да сям’і свабодных, дэмакратычных народаў Еўропы.
Сёння ў Беларусі працягваюцца пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
нг