Салдаты Войск тэрытарыяльнай абароны (ВТА) падключыліся да падрыхтоўкі да пачатку новага навучальнага году. У прыватнасці, яны дастаўляюць у школы ахоўныя маскі і вадкасці для дэзінфекцыі рук. У выпадку неабходнасці салдаты таксама могуць дапамагчы санітарна-эпідэміялагічным службам пры выкананні вымазаў у пацыентаў альбо ў працэсе дэкантамінацыі, паведаміў прэс-сакратар камандавання ВТА палкоўнік Марэк Петшак. Акрамя таго, салдаты тэрытарыяльных войск падрыхтаваныя да магчымай эвакуацыі школ у выпадку выяўлення ва ўстанове каранавіруса.
Актуальна ў падрыхтоўцы школ да навучальнага году задзейнічана каля 2 тыс. салдат ВТА, зазначыў прэс-сакратар.
вс