Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве з-за аварыі сцёкавыя воды трапляюць у Віслу

30.08.2020 15:29
Штосекунду ў раку трапляе каля 8 тыс. літраў каналізацыйных сцёкаў.
     8 .
Штосекунду ў раку трапляе каля 8 тыс. літраў каналізацыйных сцёкаўPAP/Leszek Szymański

Днём у суботу, 29 жніўня, адбылася аварыя калектара, па якім каналізацыйныя сцёкі трапляюць на варшаўскую водаачышчальную станцыю «Чайка». З-за гэтага неачышчаныя сцёкавыя воды пачалі скідваць у Віслу.

Штосекунду ў раку трапляе каля 8 тыс. літраў каналізацыйных сцёкаў. Улады Варшавы стварылі антыкрызісны штаб, пачалося азанаванне сцёкаў, якія зліваюцца ў раку.

Год таму ў Варшаве адбылася аналагічная паломка калектара. Тады польская армія пабудавала пантонны мост, па якім быў пракладзены часовы трубаправод для адводу сцёкавых вод з левабярэжнай часткі сталіцы на ачышчальныя збудаванні на правым беразе Віслы.

вс