У Польшчы праходзяць мерапрыемствы з нагоды 40-годдзя падпісання гэтак званых Жнівеньскіх пагадненняў паміж польскімі пратэстуючымі рабочымі і ўладамі ПНР. Падпісанне дакументу прывяло да стварэння прафсаюзу «Салідарнасць».
40 гадоў таму, 30 жнўіня 1980 года, камуністычныя ўлады падпісалі пагадненне з рабочымі шчэцінскай суднаверфі, якія баставалі. Гэта было адно з пагадненняў, якія закончылі забастоўкі ў краіне. Падобныя дакументы былі падпісаныя 31 жніўня і ў верасні ў іншых польскіх гарадах. Згодна з пагадненнямі, улады згадзіліся на рэгістрацыю незалежных прафсаюзаў, вызваленне палітвязняў і правядзенне эканамічных рэформ.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў лісце да ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прысвечаных 40-й гадавіне стварэння прафсаюза «Салідарнасць», адзначыў, што «жнівень 1980 года – гэта аснова свабоднай Польшчы».
вс