За лета фотарадары ў Польшчы зарэгістравалі амаль 250 тыс. выпадкаў перавышэння хуткасці і больш за 9 тыс. выпадкаў парушэння светлафорнага рэжыму, паведаміла Галоўная інспекцыя аўтамабільнага транспарту.
Начальнік інспекцыі Альвін Гаядур сказаў, што лічба парушэнняў хуткаснага рэжыму больш менш захавалася на ўзроўні мінулага году, аднак на 21% вырасла колькасць праезду на чырвонае святло светлафора. Сярэдняе перавышэнне дазволенай хуткасці склала 23 км/г, але фотарадар у адным з населеных пунктаў, дзе дазволеная хуткасць складае 50 км/г, зарэгістраваў 180 км/г.
За летні перыяд інспектары праверылі 29 тыс. 500 адзінак цяжкага аўтамабільнага транспарту, у тым ліку больш за 1 тыс. аўтобусаў, паведаміў Альвін Гаядур.
вс