Расійскі газавы манапаліст «Газпром» падаў скаргу ў суд Польшчы на Упраўленне па ахове канкурэнцыі і правоў спажыўцоў з-за абмежавання доступу да доказаў, сабраных у рамках расследавання па газаправодзе «Паўночны паток-2». Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на справаздачу кампаніі ў панядзелак, 31 жніўня.
У заяве манапаліста гаворыцца, што 24 жніўня 2020 года «Газпромам» былі пададзеныя апеляцыйныя скаргі ў кампетэнтны суд Польшчы. Скаргі пададзеныя на антыманапольнага рэгулятара Польшчы, якога «Газпром» абвінавачвае ў абмежаванні доступу расійскай кампаніі да доказаў, сабраных у ходзе расследавання меркаванай манапалізацыі «Газпромам» і замежнымі інвестарамі рэалізацыі праекта «Паўночны паток-2».
Як паведамлялася, 3 жніўня Упраўленне па ахове канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы аштрафавала «Газпром» на 213 млн злотых (больш за 48 млн еўра). Прычынай штрафу стала адмова расійскай кампаніі супрацоўнічаць у расследаванні па справе аб будаўніцтве «Паўночнага патоку-2».
вс