Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Варшаўскі ўніверсітэт запрашае на бясплатную вучобу студэнтаў з Беларусі

31.08.2020 11:09
Адлічаныя з беларускіх універсітэтаў студэнты атрымаюць стыпендыі для поўнага навучання ў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Таксама прадугледжаныя штогадовыя стажыроўкі ў Варшаве ў рамках стыпендыяльнай праграмы імя Каліноўскага.

Пры SEW UW таксама працуе Цэнтр беларускіх даследаванняў, у якім працуюць, у прыватнасці, даследчыкі, звольненыя з беларускіх ВНУ па палітычных матывах.

«Варшаўскі ўніверсітэт мае намер запрасіць да супрацоўніцтва яшчэ выкладчыкаў і даследчыкаў з Беларусі», – заявіў прафесар Марцін Палыс.

Як тлумачыцца на сайце Цэнтра Усходняй Еўропы пры Варшаўскім універсітэце, у сувязі з бягучай сітуацыяй у Беларусі чакаецца павелічэнне колькасці рэпрэсаваных студэнтаў. Такія людзі змогуць атрымаць дапамогу.

Заяўкі прымаюцца з 31 жніўня 2020 года бесперапынным рэжыме, пакуль не будзе дасягнуты ліміт месцаў.

Усе дадзеныя, якія тычацца фармальных патрабаванняў і неабходных дакументаў, утрымліваюцца ў тэчках праграмы, даступных на вэб-сайце Цэнтра Усходняй Еўропы пры Варшаўскім універсітэце www.studium.uw.edu.pl.

алв