Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы выкрыта 502 новыя выпадкі заражэння SARS-CoV-2

31.08.2020 12:43
Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 67 тыс. 372 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/SARATSTOCK

У Польшчы выкрыта 502 новыя выпадкі заражэння SARS-CoV-2. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 67 тыс. 372 выпадкі каранавіруснай інфекцыі.

За суткі памерла шэсць чалавек ва ўзросце ад 72 да 92 гадоў. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 2 тыс. 39 чалавек.

Выздаравела 46 тыс. 638 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.

2 тыс. 249 пацыентаў знаходзяцца ў шпіталях з дыягназам COVID-19, у тым ліку 83 чалавекі – пад штучнай вентыляцыяй лёгкіх.

вс