Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча гатовая да пачатку новага навучальнага году

31.08.2020 13:38
Загадчыкі садкоў павінны такім чынам арганізаваць навучанне, каб паасобныя групы не мелі б паміж сабой кантакту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Inna Reznik

Польшча гатовая да пачатку новага навучальнага году, сказаў міністр нацыянальнай адукацыі Дар'юш Пянткоўскі. Гатовыя таксама дзіцячыя садкі, у якіх будуць дзейнічаць дадатковыя санітарна-эпідэміялагічныя абмежаванні, для прыкладу, на адно дзіця павінны быць у разліку 1,5 метра плошчы, сказаў міністр.

- Бацькі, прыводзячы дзіцё ў садок, будуць прымушаныя надзець маскі, прычым зайсці ва ўстанову зможа толькі адзін з бацькоў. Зразумела, трэба ўтрымліваць дыстанцыю ў 1,5 метра і правесці дэзінфекцыю рук. Дзеці ў садку не мусяць захоўваць дыстанцыі, бо ім было б гэта цяжка растлумачыць.

Загадчыкі садкоў павінны такім чынам арганізаваць навучанне, каб паасобныя групы не мелі б паміж сабой кантакту.

вс