Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер Польшчы да беларусаў: Мы з вамі, польская «Салідарнасць» з вамі

31.08.2020 19:53
На падтрымку пратэстуючых у Беларусі польскі прафсаюз «Салідарнасць» ужо сабраў больш за 200 тысяч еўра. Зрбор сродкаў працягваецца. 
Polands Prime Minister Mateusz Morawiecki addresses the gathering. Photo: PAPAdam Warżawa
Poland's Prime Minister Mateusz Morawiecki addresses the gathering. Photo: PAP/Adam WarżawaPhoto: PAP/Adam Warżawa

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў Беларусі працягваецца барацьба, аналагічная той, якую вялі палякі ў жніўні 1980 года, калі паўставаў легендарны прафсаюз «Салідарнасць».

Падчас святкавання саракагоддзя прафсаюзу ў Гданьску прэмʼер Маравецкі нагадаў, што палякі падтрымліваюць дэмакратычныя памкненні беларусаў:

-Мы з вамі, польская «Салідарнасць» з Вамі. Мы верым, што свабодная і суверэнная Беларусь належыць да еўрапейскай сямʼі вольных народаў.

На падтрымку пратэстуючых у Беларусі польскі прафсаюз «Салідарнасць» ужо сабраў больш за 200 тысяч еўра. Зрбор сродкаў працягваецца. 

IAR/эж