Для 4,6 мільёнаў вучняў з амаль 22 тысяч школаў распачынаецца новы навучальны год. Для прыкладна 367 тысяч з іх школьны званок прагучыць упершыню.
Новы навучальны год будзе праходзіць у павышаным санітарным рэжыме. Пачатак школьнага году таксама выглядае нетыпова, няма агульных школьных лінеек, вучні сустракаюцца з класным кіраўніком у класе.
У школу могуць прыходзіць толькі вучні без сімптомаў інфекцыі і калі ў доме вучня ніхто не знаходзіцца на каранціне ці ў ізаляцыі. На ўроках вучні не будуць мець абавязку насіць маску, але ў калідорах і іншых агульных частках у бальшыні школаў так.
Пажаданні вучням, педагогам і бацькам у першы дзень школьнага году склала прэзідэнцкая пара. «Трэба навучыцца функцыянаваць ва ўмовах павышаных санітарных стандартаў. Мы адказваем адзін за аднаго», – напісала прэзідэнцкая пара.
Анджэй і Агата Дуды пажадалі, каб новы школьны год быў часам паглыбленых ведаў і атрымлівання новых навыкаў. «Няхай супольныя намаганні прынясуць развіццё зацікаўленняў і талентаў, а поспехі вучняў няхай будуць нагодай для задавальнення для іх настаўнікаў і гонару для бацькоў», – напісала прэзідэнцкая пара.
ав