Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства замежных спраў Польшчы пачало віктарыну ведаў пра Другую сусветную вайну

01.09.2020 12:56
Тэст, які можна зрабіць на польскай, англійскай і рускай мовах, уключае пытанні пра пакт Рыбентропа-Молатава, капітана Пілецкага альбо канферэнцыю ў Ялце.
Паказ авіяцыі падчас урачыстасцяў на Вэстэрплатэ PAP/Adam Warżawa

У аўторак Міністэрства замежных спраў Польшчы пачало віктарыну па ведах пра Другую сусветную вайну. Тэст, які можна зрабіць на польскай, англійскай і рускай мовах, уключае пытанні пра пакт Рыбентропа-Молатава, капітана Пілецкага альбо канферэнцыю ў Ялце.

«Сёння мы пачынаем нашу віктарыну, якая прапагандуе веды пра Другую сусветную вайну і польскі сцяг сярод замежнікаў! Віктарына даступная на PL, EN і RU. Колькі балаў вы атрымаеце? Праверце і вылучыце іншых!» – заахвочвае Міністэрства замежных спраў у Twitter.

Амбасада запрапанавала зрабіць тэст амбасадам Эстоніі, Латвіі, Вялікабрытаніі і ЗША, а ў англійскамоўнай версіі свайго профілю – таксама Міністэрству замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

Віктарына з 18 пытанняў даступная тут.

ав