Вядомыя польскія спартоўцы запісалі супольны зварот да сваіх беларускіх калегаў. Яны падтрымліваюць патрабаванні і выказваюць сваю салідарнасць з беларускім народам. У відэа, якое трывае больш за 4 хвіліны выступаюць легендарныя асобы польскага спорту - тэнісістка Агнешка Радваньска, футбаліст Каміл Глік, плывачка Атылія Янджэйчак.
Глядзіце поўны зварот:
Нагадаем, што на мінулым тыдні больш за 400 беларускіх спартоўцаў выступіла з петыцыяй да Міністэрства спорту, у якой патрабавалі сумленных выбараў, спынення гвалту і свабоды для палітвязняў. Сярод спартоўцаў былі і затрыманні, у нядзелю двух футбалістаў клубу "Крумкачы" правяло ноч у ленінскім РАУС.
аев