Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія спартоўцы запісалі відэа са зваротам да сваіх беларускіх калег

01.09.2020 15:31
Мэтай роліка з'яўляецца паказаць падтрымку калегам, якія выступілі супраць гвалту і за сумленныя выбары.
    ,
Лагатып акцыі "Мы з Вамі", якую пачалі польскія спартоўцыкрыніца: twitter.com/SPORT_GOV_PL

Вядомыя польскія спартоўцы запісалі супольны зварот да сваіх беларускіх калегаў. Яны падтрымліваюць патрабаванні і выказваюць сваю салідарнасць з беларускім народам. У відэа, якое трывае больш за 4 хвіліны выступаюць легендарныя асобы польскага спорту - тэнісістка Агнешка Радваньска, футбаліст Каміл Глік, плывачка Атылія Янджэйчак.

Глядзіце поўны зварот:

Нагадаем, што на мінулым тыдні больш за 400 беларускіх спартоўцаў выступіла з петыцыяй да Міністэрства спорту, у якой патрабавалі сумленных выбараў, спынення гвалту і свабоды для палітвязняў. Сярод спартоўцаў былі і затрыманні, у нядзелю двух футбалістаў клубу "Крумкачы" правяло ноч у ленінскім РАУС.

аев