Беларуская Служба

У Польшчы пачынаецца Еўрапейскі эканамічны кангрэс

02.09.2020 07:56
Удзельнікі кангрэсу намераны абмеркаваць, між іншым, эпідэмію COVID-19 і яе наступствы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У мясцовасці Катавіцэ на поўдні Польшчы пачынаецца Еўрапейскі эканамічны кангрэс. Мерапрыемства планавалася правесці ў маі, але па прычыне пандэміі каранавіруснай інфекцыі яно было перанесена на верасень.

Арганізатар кангрэсу Войцех Кусьпік (Wojciech Kuśpik) паведаміў, што прыкладна 60% выступоўцаў будзе ўдзельнічаць у падзеі на месцы, а астатнія – праз інтэрнэт. Войцех Кусьпік адзначыў, што ўдзельнікі кангрэсу намераны абмеркаваць, між іншым, эпідэмію COVID-19 і яе наступствы.

- Напэўна будзем размаўляць пра тое, як знайсці сваё месца ў новай рэчаіснасці, як адбудаваць эканоміку, як вярнуцца да нармальнага жыцця. Мы ўсе чакаем вяртання да нармальнасці, таксама эканоміка. Будзе таксама шмат тэмаў, датычных важнейшых трэндаў на свеце – зялёны лад, зялёная тэхналогія, аблічбоўка, электронны гандаль, штучная інтэлігенцыя.

У Еўрапейскім эканамічным кангрэсе прымуць удзел, у прыватнасці, віцэ-прэм’ер і міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz), міністр рэгіянальнай палітыкі і фондаў Малгажата Ярасіньска-Едынак (Małgorzata Jarosińska-Jedynak), міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) і міністр фінансаў Тадэвуш Касціньскі (Tadeusz Kościński).

ПР/нг