Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская паліцыя канфіскавала 18 кг наркотыкаў, зброю і боепрыпасы

02.09.2020 10:21
Наркотыкі павінны былі трапіць на рынак Заходнепаморскага ваяводства.
Narkotyki przejęte przez CBŚP.
Narkotyki przejęte przez CBŚP.cbsp.policja.pl

Паліцыянты Цэнтральнага следчага ўпраўлення паліцыі канфіскавалі 18 кг наркотыкаў, зброю і боепрыпасы. Наркотыкі павінны былі трапіць на рынак Заходнепаморскага ваяводства. Два чалавекі былі арыштаваныя, раённая пракуратура ў Кашаліне абвінаваціла іх у захоўванні значнай колькасці наркотыкаў, - паведаміла прэс-сакратар  Івона Юркевіч, прэс-сакратар упраўлення.

На мінулым тыдні супрацоўнікі Шчэцінскага следчага ўпраўлення паліцыі правялі акцыю ва Устроне-Морскім. Позна ўвечары яны затрымалі двух мужчын. Адзін з іх спрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Абодва мужчыны могуць быць датычныя да нарказлачынстваў.

Падчас ператрусу ў кватэрах, падсобных памяшканнях і аўтамабілях, якімі карысталіся падазраваныя, супрацоўнікі выявілі і канфіскавалі звыш 13 кг марыхуаны, больш за 5 кг амфетаміну, вагі ды іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца для падзелу на порцыі і ўпакоўкі наркатычных рэчываў.

У раённай пракуратуры Кашаліна затрыманым прад'яўлена абвінавачанне ў захоўванні вялікай колькасці алкагольных і псіхатропных рэчываў. За гэта пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў. Раённы суд у Кашаліне змясціў абодвух падазраваных у СІЗА на тры месяцы.

на здымку - наркотыкі, канфіскаваныя ў затрыманых паліцыяй

PAP/нг