Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маравецкі пра справу Навальнага: Час рабіць высновы

03.09.2020 19:07
Кіраўнік польскага ўраду: Колькі сігналаў трывогі нам трэба, каб нарэшце зразумець, што мы маем справу з варожым рэжымам?
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. PAP/Łukasz Gągulski

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі пракаментараваў у Твітэры справы расійскага апазіцыйнага актывіста Аляксея Навальнага.

Нагадваем, учора ўрад у Берліне абвясціў, што вынікі таксікалагічных аналізаў , праведзеных у спецыялізаванай лабараторыі ўзброеных сіл Германіі сведчаць аб спробе атруціць Аляксея Навальнага рэчывам з групы „Навічок”.

У паведамленні на англійскай мове польскі прэм'ер-міністр напісаў: „Грузія 2008. Крым і Данбас з 2014. МГ17. Солсберы 2018. Берлін 2019. Навальны 2020. Колькі сігналаў трывогі нам трэба, каб нарэшце зразумець, што мы маем справу з варожым рэжымам? Дыялог, супрацоўніцтва, кампраміс - гэта невядомыя ім словы. Час рабіць высновы”, - напісаў прэм'ер-міністр Польшчы.

аз