Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы адзначылі Свята ўраджаю

06.09.2020 16:01
Анджэй Дуда: Фермеры забяспечваюць палякаў харчаваннем, якое з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў бяспекі краіны.
Удзельнікі дажынак на Яснай ГарыPAP/Waldemar Deska

На Яснай Гары ў горадзе Чанстахова (паўднёвы захад краіны) – галоўным месцы каталіцкага культу ў Польшчы, – прайшло Свята ўраджаю. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў удзел у імшы ў рамках святочных мерапрыемстваў. Ён сказаў, што прыйшоў час падзякаваць Дзеве Марыі за яшчэ адзін год працы на зямлі, які праходзіць у цені эпідэміі каранавіруса, і выказаць падзяку фермерам за іх працу.

Анджэй Дуда падкрэсліў, што фермеры забяспечваюць палякаў харчаваннем, якое з'яўляецца адным з найважнейшых элементаў бяспекі краіны.

- Усе мы памятаем пустыя паліцы ў крамах, калі пачалася эпідэмія каранавіруса. Людзі баяліся таго, што будзе далей, і ці будуць пастаўкі прадуктаў харчавання, ці не трэба будзе рыхтаваць запасы. Аднак менавіта вы, мае дарагія, сваёй працай паказалі, што гэты час прайшоў. Мы ўсе спадзяемся, што ён ніколі не вернецца. У Польшчы хапала і хапае прадуктаў ды харчавання.

Прэзідэнт адзначыў, што Польшча – буйны экспарцёр прадуктаў харчавання ў іншыя краіны.

Свята ўраджаю – гэта ўрачыстае завяршэнне збору ўраджаю. Гэта адно з самых важных святаў у вёсках. Традыцыі, звязаныя са зразаннем апошніх каласоў, былі распаўсюджаны ў Польшчы яшчэ ў XVI стагоддзі. Першае цэнтральнае Свята ўраджаю ў Польшчы адбылося 28 жніўня 1927 года ў гарадку Спала пад патранатам прэзідэнта Польшчы Ігнацы Масціцкага. Упершыню Свята ўраджаю на Яснай Гары адзначылі ў 1982 годзе.

вс