Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі дэпутат падаў у ААН справаздачу аб насіллі і катаваннях людзей рэжымам Лукашэнкі

06.09.2020 17:36
Міхал Шчэрба быў адзіным дэпутатам з членскай краіны Еўрасаюза, які быў у Мінску падчас выбараў і пасля іх.
Michał Szczerba
Michał Szczerba Adam Koniecki /Polskie Radio

Дэпутат Сейма Польшчы ад апазіцыйнай права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай платформы» Міхал Шчэрба (Michał Szczerba) падаў дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі Энэ Марэн (Anais Marin) справаздачу з апошніх падзей у Мінску. Міхал Шчэрба знаходзіўся ў Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх, калі ў краіне пачаліся пратэсты. Ён паведаміў, што ў справаздачы паведаміў пра выпадкі фальсіфікацыі выбараў, насілля супраць мірных пратэстоўцаў, рэпрэсій і катаванняў. Дэпутат спадзяецца, што са справаздачай азнаёміцца Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет.

Міхал Шчэрба быў адзіным дэпутатам з членскай краіны Еўрасаюза, які быў у Мінску падчас выбараў і пасля іх. Пасля таго, як рэжым Лукашэнкі жорстка пачаў падаўляць мірныя пратэсты беларускіх грамадзян, Міхал Шчэрба актыўна ўключыўся ў дапамогу грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

вс