Супрацоўнікі Белавежскага нацыянальнага парку Польшчы шукаюць зубра, які напаў на 61-гадовага мужчыну. Пацярпелы дастаўлены ў лякарню. Здарэнне мела месца, калі мужчына ішоў уздоўж лесу ў мястэчку Белавежа.
З-за рэпрадуктыўнага перыяду самотныя зубры могуць паводзіць сябе раздражнёна, – кажа прафесар Рафал Кавальчык з Інстытута даследаванняў млекакормячых Польскай акадэміі навук у Белавежы:
-Здараюцца такія напады зуброў на чалавека, але звычайна іх правакуюць самі людзі. Гэты мужчына мог выпадкова напужаць зубра, потым пайшла агрэсіўная рэакцыя зубра. Па майму вопыту, зубры звычайна не нападаюць на людзей, якія трымаюцца ад іх на адлегласці.
За апошнія 40 гадоў у ваколіцах мястэчка Белавежа, што ля самай мяжы з Беларуссю, адбылося 45 нападаў зуброў на чалавека.
IAR/эж