Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Трохмор’е – адзін з важнейшых напрамкаў маёй палітыкі

07.09.2020 13:43
Сустрэча прадстаўнікоў фінансавых біржаў  краінаў Трохмор'я праходзіць у Кракаве.
Andrzej Duda na Konferencji Giełd Trójmorza
Andrzej Duda na Konferencji Giełd Trójmorza Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прымае ўдзел у канферэнцыі біржаў краінаў Трохмор’я. Нагадаем да ініцыятывы належаць: Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія, Літва, Латвія, Эстонія ды Польшча. Сустрэча прадстаўнікоў фінансавых біржаў гэтых краінаў праходзіць у Кракаве.

На ёй Анджэй Дуда падкрэсліў, што краіны Трохмор’я займаюць 1/3 плошчы Еўрапейскага Звязу і з'яўляюцца домам для ¼ яго насельніцтва, але на Трохмор’е прыпадае толькі 10 % капіталу ЕЗ.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што Трохморʼе павінна змяніць гэту прапорцыю:

-Складваецца такое ўражанне, што захад Еўропы ўжо ўсё мае, а мы павінны ўвесь час нешта здабываць, да чагосьці імкнуцца. Маладзейшыя пакаленні маюць вялікія амбіцыі а, нашым галоўным заданнем з’яўляецца забеспячэння ўсіх умоваў, каб яны маглі дзейнічаць.

Прэзідэнт Польшчы таксама адзначыў, што асноўная задача ініцыятывы Трохморʼя заключаецца ў тым, каб абʼяднаныя ў ёй краіны, самастойна працавалі ў інтарэсах уласнага развіцця.

IAR/эж