На 48,5 тысяч школ, садкоў і адукацыйных пляцовак у Польшчы 53 працуюць дыстанцыйна – паінфармавала віцэ-міністр нацыянальнай адукацыі Мажэна Махалэк. Акрамя таго, 29 пляцовак вядзе абучэнне ў мешанай сістэме.
Мажэна Махалэк нагадала, што 5 жніўня Міністэрства нацыянальнай адукацыі падрыхтавала адмысловыя рэкамендацыі на выпадак пацверджання заражэння каранавірусам сярод вучняў і настаўнікаў. На аснове рэкамендацыяў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя і Галоўная санітарная інспекцыя будуць прымаць рашэнне аб пераходзе на адну з магчымых формаў навучання – гаварыла віцэ-міністр Мажэна Махалэк:
-Мы бярэм пад увагу сітуацыю хранічна хворых вучняў, якія вучацца індывідуальна. Да гэтага часу іх вучыў настаўнік. І гэты кантакт вельмі важны. Але цяпер такая вучоба можа праходзіць цалкам дыстанцыйна, альбо часткова. Частка настаўнікаў можа прыходзіць, а частка вучыць анлайн.
Віцэ-міністр адукацыі таксама гаварыла, што ў выпадку паяўлення заражэння каранавірусам у школе, дырэктар можа скараціць урокі да 30 хвілін ці падоўжыць іх да гадзіны.
ав