Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Матэвуш Маравецкі: Павінны быць вострыя санкцыі ў дачыненні да Расіі

08.09.2020 12:03
Выпадак лідара апазіцыі Аляксея Навальнага паказвае, як Расія ставіцца да сваіх грамадзян і лідараў.
Матэвуш Маравецкі PAP/Radek Pietruszka

У гэтым пытанні патрэбнае не толькі асуджэнне, але і вельмі вострыя санкцыі – сказаў прэм’ер Матэвуш Маравецкі ў аўторак у інтэрв'ю тэлевізіі Bloomberg.

Кіраўнік польскага ўраду аднёсся да выказвання нямецкіх палітыкаў, у тым ліку міністра абароны Германіі Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр. –Я лічу, што асобы, якія прымаюць рашэнні, могуць мяняць меркаванне. У прынцыпе, яны ўжо прызналі, што Nord Steam 2 – гэта палітычны праект, паколькі без палітычнай прыхільнасці ад гэтага праекта ўжо б адмовіліся, – сказаў Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што немцы стаяць перад рашэннем у справе блакады газаправоду. Матэвуш Маравецкі таксама падкрэсліў, што ў сувязі з атручэннем Аляксея Навальнага Польшча будзе ціснуць на Германію, каб яна адмовілася ад будовы газаправоду. Маравецкі лічыць, што Берлін без ваганняў павінен затрымаць рэалізацыю праекту.

Ён дадаў, што справа расійскага апазіцыянера і дзейнасць Крамля ў Беларусі – гэта для Берліна апошні момант у пытанні праекту, рэалізаванага на дне Балтыйскага мора. Паводле польскага прэм’ера, у адказ на апошнія падзеі Расія павінна быць асуджаная і ахопленая санкцыямі.

ав