Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маравецкі запрашае ўсе палітычныя сілы ў Польшчы абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі

14.09.2020 06:40
Пра чаканні апазіцыі адносна сустрэчы нам расказаў дэпутат ад «Грамадзянскай Кааліцыі» Міхал Шчэрба.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMateusz Szymanski / Shutterstock.com

Сёння ў Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага пройдзе сустрэча ўсіх палітычных сілаў па справе Беларусі. Кіраўнік ураду пазнаёміць з актуальнай сітуацыяй за ўсходняй мяжой Польшчы і з дзеяннямі, якія ажыццяўляе польскі ўрад дзеля падтрымкі беларускага народа. Пра чаканні апазіцыі адносна сустрэчы нам расказаў Міхал Шчэрба, дэпутат ад «Грамадзянскай Кааліцыі»:

 - Мы збіраемся на гэтую сустрэчы з патрабаваннем спрашчэння візавага рэжыму. У сітуацыі калі шмат асобаў шукае дапамогі ў Польшчы і краінах Еўразвязу, гэта вельмі важнае пытанне. Мы хочам таксама даведацца пра лёс сродкаў накіраваных прэм’ер-міністрам на дапамогу беларусаў – гаворым пра 50 мільёнаў злотых.

Польскія партыі ў Сейме, нягледзячы на розныя праграмы і погляды, па пытанні Беларусі ад пачатку праяўляюць салідарнасць і жаданне супрацоўнічаць.

аев