Пад амбасадай Расіі ў Варшаве, на вуліцы Бельведэрскай сабралася больш за паўсотні людзей, якія пратэставалі супраць візіту Лукашэнкі ў Сочы. Яны выказваліся супраць таго, каб Аляксандр Лукашэнка прадстаўляў народ на міжнароднай арэне. Да пратэстуючых звярнулася сябра Прэзыдыума Каардынацыйнай Рады Волга Кавалькова, якая падкрэсліла, што беларусы падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую ў ролі лідаркі нацыі.
Пікет пад расейскай амбасадай
У Варшаве ў нядзелю з’явіліся таксама іншыя сябры Каардынацыйнай Рады – Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў, якіх некалькі дзён таму спрабавалі выгнаць з Беларусі ва Украіну. Яны абодва падкрэслілі, што беларускі народ пераможа, нягледзячы на захады ўлады задушыць пратэсты.
Беларуы Варшавы пад амбасадай РФ
На акцыі выступіў таксама Вячаслаў Сіўчык, чалец БНФ, які нагадаў пра гісторыю расійскага ўмяшальніцтва ў Беларусь. Самай яркай кропкай супрацьстаяння беларускага народу і расійскіх уладаў мела быць паўстанне 1863-4 гадоў, пасля каторага загінуў Кастусь Каліноўскі і ягоныя таварышы. Сіўчык успомніў пра пахаванне герояў, якое адбылося ў мінулым годзе.
Пікет меў мірны характар. Людзі прыйшлі пад расейскую амбасаду з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі супраць расейскай агрэсіі і ўмяшальніцтва ў справы Беларусі. На мітынгу чуваць было таксама лозунгі «Жыве Беларусь» і «Свабоду».
Слухайце аўдыё
аев
Беларуы Варшавы пад амбасадай РФ