Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Купалаўцамі на юбілей стагоддзя

14.09.2020 07:27
У мерапрыемстве ўдзельнічалі акцёры беластоцкіх тэатраў, прадстаўнікі гарадскіх уладаў, таксама былы дырэктар Купалаўскага тэатру Павел Латушка.
Аўдыё
  • У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Купалаўскім тэатрам на юбілей стагоддзя беларускага тэатра
Павел Латушка з дачкой у Беластоку на акцыі салідарнасці з Купалаўскім тэатрамкрыніца: Телеграм-канал Паўла Латушкі

Беларусы, якія жывуць у Беластоку арганізавалі ля гарадской Ратушы акцыю ў падтрымку артыстаў Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску. Сёння гэты найстарэйшы беларускі дзеючы тэатр адзначае сваё стагоддзе. Больш за сто ўдзельнікаў арганізавалі карагод ды заспявалі песню, якая стала адным з сімвалаў пратэсту ў Беларусі.

Словы падтрымкі Купалаўцам і ўсім пратэстуючым у Беларусі падчас беластоцкай акцыі выказалі іх калегі з беластоцкіх тэатраў. Удзел у мерапрыемстве ўзялі таксама і прадстаўнікі беларускай меншасці ў Польшчы.

Зміцер Косцін