Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр абароны Польшчы: Незалежнасць Беларусі таксама важная, як незалежнасць Украіны

15.09.2020 09:21
На думку М. Блашчака, незалежныя Украіна ды Беларусь з'яўляюцца гарантыяй бяспекі Польшчы.
Міністр Марыюш Блашчакфота: PAP/Marcin Obara

У Польшчы занепакоеныя падзеямі ў Беларусі, паколькі незалежнасць гэтай краіны з’яўляецца важнейшым фактарам бяспекі польскай дзяржавы. Аб гэтым заявіў у эфіры Польскага радыё міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

- Так, як незалежнасць Украіны з’яўляецца гарантыяй нашай бяспекі, так і незалежнасць Беларусі з’яўляецца такой гарантыяй. Я вельмі цешуся, што польскія ўлады актыўна дзейнічаюць у дадзенай плоскасці. Я маю на ўвазе ініцыятыву прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, якая была прадстаўлена на форуме Вышаградскай групы ў пятніцу. Гаворка ідзе пра план накшталт «плану Маршала», гэта значыць, фінансавай дапамогі для Беларусі.

У апошнюю пятніцу на сустрэчы Вышаградскай групы прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў план фінансавай падтрымкі беларускага народа, які кіраўнік ураду назваў «Планам Маршала». Дэталі плану стануць вядомыя ў бліжэйшыя дні.

нг