Беларуская Служба

Паявіліся новыя высновы Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро ў справе Славаміра Новака

15.09.2020 11:38
Забяспечана наяўнымі 4 млн злотых, частка знойдзеных грошай захоўвалася ў спецыяльных тайніках.
.
.фота: cba.gov.pl

Грошы, схаваныя ў спецыяльных тайніках, і шыкоўны аўтамабіль – гэта частка новых фактаў, выяўленых Цэнтральным антыкарупцыйным бюро адносна былога міністра транспарту Славаміра Новака. Як высветліў polsatnews.pl, следчыя забяспечылі актывы на суму каля 6 мільёнаў злотых (у тым ліку больш за 4 мільёны злотых наяўнымі). Яны таксама сцвярджаюць, што маштаб аперацый Новака быў значна большым, чым меркавалася раней.

Следчыя выявілі раней невядомыя актывы, схаваныя Славамірам Новака. У працэсе агенты забяспечвалі, у прыватнасці, грошы ў розных валютах (больш за 536 тыс. еўра, 470 тыс. долараў і 30 тыс. злотых) – у агульнай складанасці больш за 4 млн. злотых.

Таксама былі забяспечаныя іншыя актывы ў распараджэнні былога міністра. Арыштаваны дзве кватэры коштам 2 мільёны злотых, якія былі набытыя за грошы ад злачынства, і аўтамабіль Land Rover у люксавым варыянце.

Следчыя падкрэсліваюць, што выяўленыя грошы і аўтамабіль набытыя ў выніку карупцыйных злачынстваў, учыненых Славамірам Новакам.

- Новыя вынікі паказваюць значна большы маштаб аперацый Славаміра Новака, чым меркавалася раней, – аргументаваў polsatnews.pl чалавек, які ведае падрабязнасці расследавання. Высновы былі пацверджаны ЦАБ у прэс-рэлізе.

Цяпер расследаванне сканцэнтравана на пошуку чарговых актываў, якія належаць былому палітыку.

Былы міністр транспарту і былы кіраўнік украінскага дарожнага агенцтва Славамір Новак быў затрыманы ў канцы ліпеня па падазрэнні ў карупцыі, кіраванні арганізаванай злачыннай групай і адмыванні грошай. Разам з ім былі затрыманы былы кіраўнік вайсковай часткі GROM Дарыюш З. і прадпрымальнік Яцэк П.

ав