Беларуская Служба

Інстытут Пілецкага ўшанаваў памяць палякаў, забітых за дапамогу яўрэям

15.09.2020 17:41
Цырымонія адбылася ў Марках пад Варшавай у рамках праекта «Пакліканыя па імені».
Урачыстасць ушанавання сям'і Банашкаўfot. Instytut Pileckiego/Patrycja Mic

Інстытут Пілецкага ўшанаваў памяць чарговых палякаў, забітых за дапамогу яўрэям, Марыяны, Уладзіслава і Станіслава Банашэкаў. Цырымонія адбылася ў Марках пад Варшавай у рамках праекта «Пакліканыя па імені», які накіраваны ўшаноўваць памяць палякаў, якія падчас Другой сусветнай вайны заплацілі самую высокую цану за дапамогу габрэям, якіх немцы прыгаварылі да смерці.

Сям'ю Банашэкаў забілі восенню 1943 года. На працягу некалькіх месяцаў яна дапамагала некалькім яўрэйскім семʼям. Падчас цырымоніі намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, ініцыятарка праекта «Пакліканыя па імені» Магдалена Гавін сказала, што яе задача не толькі ў тым, каб нагадаць пра незвычайных герояў:

-Сэнс акцыі ў тым, каб вяртаць памяць. Але сэнсам праграмы з’яўляецца і тое, каб памятаць, што калі нехта аддае жыццё за невіноўных, то смерць скасуе свой прыгавор. І мы сёння, клічучы па імёнах Марыянну, Уладзіслава і Станіслава, адмяняем гэты прыгавор.

У суме ў рамках праекту Інстытут Пілецкага адзначыў 35 чалавек, якія страцілі жыццё да ратаванне яўрэяў.

ав