Беларуская Служба

Марэк Кухціньскі абраны новым кіраўніком Камісіі па замежных справах Сейма

16.09.2020 08:31
Былы спікер Сейма замяніў на гэтай пасадзе цяперашняя міністра замежных спраў Збігнева Раўа.
Марэк Кухціньскі Foto: PR24/PJ

Былы спікер Сейма, дэпутат ад кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Марэк Кухціньскі (Marek Kuchciński) стаў новым кіраўніком Камісіі па замежных справах Сейма. Галасаванне па гэтай справе адбылося падчас учарашняй сустрэчы камісіі.

Папярэднім старшынёй парламенцкага камітэта па замежных справах быў Збігнеў Рау(Zbigniew Rau), які 26 жніўня быў прызначаны на пасаду кіраўніка Міністэрства замежных спраў Польшчы.

аз