Беларуская Служба

Польшчы адправіла першую партыю дапамогі бежанцам на выспе Лесбас

16.09.2020 17:21
Нагадваем, у выніку пажару, які на мінулым тыдні адбыўся ў лагеры для бежанцаў, дах над галавой страцілі 12 тысяч чалавек.
        .
Польшчы адправіла першую партыю дапамогі бежанцам на выспе Лесбас.PAP/EPA/DIMITRIS TOSIDIS

З Польшчы была адпраўленая першая партыя дапамогі бежанцам на выспе Лесбас. Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі адправіць у Грэцыю 156 зборна-разборных дамоў. Такім чынам, некалькі соцень чалавек, якія на мінулым тыдні страцілі прытулак у пажары лагера Морыя на грэчаскім востраве, атрымаюць дах над галавой.

Зборна-разборныя дамы выдатна справіліся ў лагерах для бежанцаў у Іраку, Сірыі і Афрыцы. Старшыня Польскага цэнтра міжнароднай дапамогі Войцех Вільк (Wojciech Wilk) падкрэслівае, што яны на многа лепшыя, чым традыцыйныя намёты.

- Гэты дом вогнеўстойлівы. Ён выдатна спраўляецца таксама ў выпадку моцнага ветру, ці ўрагану. Мы гэта праверылі ў Афрыцы. Ён таксама дае бежанцам пачуццё мінімальнага камфорту і стабільнасці.

Першая партыя дапамогі была адпраўленая з Польшчы ў Грэцыю сёння. Наступныя адправяцца ў чацвер і пятніцу. Агулам улады ў Грэцыі атрымаюць 156 дамоў і гэта яны будуць вырашаць пра іх размеркаванне.

Лагер Морыя быў самым буйным лагерам бежанцаў у Еўропе. У выніку пажару дах над галявой страцілі 12 тысяч чалавек.

Учора ўлады Грэцыі паведамілі пра затрыманне пяцярых мігрантаў, нібыта звязаных з падпалам. Урад у Афінах у пажары абвінавачвае саміх уцекачоў, якім, быццам бы, не спадабаліся санітарныя абмежаванні, уведзеныя ў лагеры.

аз