Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі выступілі з сумеснай заявай па Беларусі

21.09.2020 09:01
Польшча, Літва і Румынія прапануюць свой вопыт у правядзенні палітычных і эканамічных рэформаў.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.By Radosław Czarnecki - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39313676

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі выступілі з сумеснай заявай, у якой заявілі пра гатоўнасць падтрымаць беларусаў у ажыццяўленні дэмакратычных рэформаў. Гаворка ідзе пра дэмакратычна абраныя органы ўлады, свабодную грамадзянскую супольнасць, рынкавую эканоміку і вяршэнства закона.

У сваёй заяве лідары заклікалі міжнародную супольнасць далучыцца да Еўрапейскага Саюза і яго членаў, каб сумесна падрыхтаваць пакет дапамогі для Беларусі

Кіраўнікі Польшчы, Літвы і Румыніі запэўніваюць, што яны - як члены Еўрапейскага Саюза - выступаюць за свабоду, развіццё дэмакратыі, свабодныя выбары ў Беларусі і яе суверэнітэт.

Яны прапанавалі свой вопыт у правядзенні палітычных і эканамічных рэформаў.

„Мы лічым, што ў рамках падтрымкі беларусаў Еўрапейскі Саюз - як эканамічная магутнасць - павінен прапанаваць дапамогу ў трансфармацыі беларускай эканомікі”, - напісалі палітыкі.

На іх думку, прапановы павінны ўключаць, у прыватнасці, бязвізавы рэжым з Беларуссю пасля выканання неабходных умоў і павелічэнне прысутнасці Беларусі ў міжнародных фінансавых інстытутаў.

аз