У нядзелю, 20 верасня, кіраўнік Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіепіскап Сава асвяціў храм св. Сафіі (Мудрасці Божай) у варшаўскім раёне Урсынаў(Ursynów). Гэта першы праваслаўны храм, пабудаваны ў сталіцы за сто апошніх гадоў.
Храм святой Сафіі (Мудрасці Божай). PAP/Rafał Guz
У цырымоніі прынялі ўдзел праваслаўныя іерархі і шматлікія паломнікі з Беластока, Сямятычаў, Бельска Падляшскага, Гайнаўкі і Белавежы.
Храм святой Сафіі (Мудрасці Божай).PAP/Rafał Guz
Праваслаўны мітрапаліт Варшавы і ўсёй Польшчы, архіепіскап Сава, сказаў падчас літургіі, што новы храм прысвечаны памяці праваслаўных вернікаў, асабліва тых, „хто загінуў у лагерах на Усходзе і Захадзе Еўропы; духавенства і свецкіх людзей, якія ахвяравалі сваім жыццём падчас Варшаўскага паўстання”.
Храм святой Сафіі (Мудрасці Божай).PAP/Rafał Guz
Прадстаўнікі Польскай праваслаўнай царквы ацэньваюць колькасць вернікаў у краіне ў 450-500 тысяч чалавек. У Варшаўска-Бельскай епархіі, якая ахоплівае сталіцу, налічваецца каля 183 тысяч вернікаў.
PAP/аз