Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Панядзелак у Беларусі пачаўся з судоў

21.09.2020 11:50
„Вясна” з дапамогай валанцёраў збірае інфармацыю пра вынесеныя рашэнні судоў.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У суботу на Жаночым Маршы ў Мінску і ў нядзелю на Маршы Салідарнасці па ўсёй краіне адбыліся массавыя затрыманні мірных пратэстоўцаў, паведамляе spring96.org.

Па афіцыйна інфармацыі МУС, 19 верасня ў Мінску было затрымана 415 чалавек (430 па краіне), з якіх 385 былі адпушчаныя з РУУС. 20 верасня па Рэспубліцы было затрымана 442 чалавекі, 266 - у Мінску.

Праваабарончы цэнтр „Вясна” сабраў звесткі каля 200 затрыманых у Мінску і 80 - у рэгіёнах за 20 верасня. Частка затрыманых дэманстрантаў з Мінска была этапавана ў ІЧУ Жодзіна.

Мяркуецца, што сёння і заўтра будуць адбывацца судовыя пасяджэнні. Судзяць таксама затрыманых на папярэдніх акцыях пратэсту.

„Вясна” з дапамогай валанцёраў збірае інфармацыю пра вынесеныя рашэнні судоў.

аз