Раённы суд у Варшаве вырашыў не выдаваць Кацярыну дэн Гертог, на арышт якой улады Нідэрландаў выдалі еўрапейскі ордэр. Маці аўтыста Марціна застанецца ў Польшчы.
Справа сям'і дэр Гертог стала вядомай у 2018 годзе, калі галандцаў адабралі ў ёй дзіцяці-аўтыста. Прычынай быў нібыта недагляд хлопчыка. Такія абвінавачванні высоўвалі суседзі. Цягам года бацькам ускладнялі кантакт з сынам і, у рэшце рэшт, яны вырашылі збегчы ў Польшчу. Тады Нідэрланды выдалі еўрапейскі ордэр на арышт бацькоў 7-гадовага хлопца.
Паводле раённага суду ў Варшаве, па-першае, узнікаюць сумневы на конт таго, ці нідэрландскія суды незалежныя ад іншых органаў улады. Па-другое, правы і свабоды Марціна і яго бацькоў былі груба парушаны і існуе рэальная пагроза, што яны будуць парушацца надалей.
Між іншым, па гэтых прычынах польскі суд не вырашыў аб выдачы сям’іі ў Нідэрланды.
аз