З пачатку 2021 года органы мясцовага самакіравання ў Польшчы змогуць звярнуцца па субсідыі на набыццё аўтобусаў з нулявым узроўнем выкідаў, – заявіў польскі міністр клімату Міхал Куртыка. Ён дадаў, што бюджэт новай праграмы складзе 1,3 мільярда злотых, гэтыя грошы будуць выкарыстаны для пакупкі як мінімум 500 аўтобусаў.
Міністр патлумачыў, што работы па новай праграме, якая будзе рэалізавана Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя і кіравання воднымі рэсурсамі (NFOŚiGW), завяршаюцца. Запуск праграмы будзе абвешчаны ў кастрычніку, а прыём заявак пачнецца на пачатку 2021 года.
Праца над гэтай праграмай вялася паралельна з Польскай энергетычнай палітыкай да 2040 года, якая прадугледжвае трансфармацыю энергетыкі і транспартнага сектару ў польскай дзяржаве, падкрэсліў міністр.
юл