Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

71% палякаў за лепшую ахову жывёлы

22.09.2020 13:36
У Польшчы апублікаваныя вынікі апошняга апытання грамадскай думкі.
Ілюстрацыйны здымакImage by Winsker from Pixabay/CC0

Апытанне праведзена на замову штодзёнкі «Dziennik Gazeta Prawna» ды радыёстанцыі RMF FM.

Змены падтрымліваюць 71% рэспандэнтаў у гарадах і 70% выбарцаў кіроўнай партыі «Права і справядлівасць». У сельскай мясцовасці таксама пераважаюць прыхільнікі ўзмацнення адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёлаю.

Варта адзначыць, што падтрымка законапраекта там прыкметна ніжэйшая, чым сярод усіх рэспандэнтаў – 61% жыхароў вёсак падтрымліваюць унясенне паправак у закон, а 31% супраць. Тады як у маштабе ўсё краіны супраць выступаюць толькі 20% палякаў.

Супраць паправак выступаюць у першую чаргу выбарцы Польскай сялянскай партыі ды руху «Канфедэрацыя».

Папраўкі ў закон «Аб ахове жывёлы» уводзяць, сярод іншага, забарона на развядзенне жывёлы для футра, за выключэннем трусоў, забарону на выкарыстанне жывёлы з забаўляльных і выставачных мэтах, пастаяннае трыманне хатняй жывёлы на ланцугу.

юл