Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Мы хацелі ўніверсітэт без ідэалогіі»

22.09.2020 15:45
Прайшло 40 год з моманту заснаванн Незалежнага абʼяднання студэнтаў (НАС) у Польшчы.
Ілюстрацыйны здымакImage by StockSnap from Pixabay /CC0

40 гадоў таму, 22 верасня 1980 г., пры Гданьскім універсітэце быў створаны Часовы заснавальны камітэт Незалежнага абʼяднання студэнтаў. Камуністычныя ўлады дазволілі рэгістрацыю арганізацыі толькі ў лютым 1981 г. пасля студэнцкай забастоўкі.

Як распавёў Польскаму радыё першы старшыня Абʼяднання Яраслаў Гузы, стварэнне НАС было натуральным працэсам.

- Усё пачалося некалькімі гадамі раней, калі ў Кракаве зʼявіўся Студэнцкі камітэт «Салідарнасці» пасля смерці студэнта Станіслава Пыяса, адным з пастулатаў якога было стварэнне незалежнай студэнцкай арганізацыі.

Незалежнае абʼяднанне студэнтаў стала важным элементам зменаў у Польшчы пасля 1980 г, дазволіла рэфармаваць універсітэты, пазбавіць адукацыю ад камуністычнай ідэалогіі.

юл