Эстыйска (Estyjska), Брысна (Brysna) і Сьменцкая (Śmięcka) – гэта назвы новых выспаў у Віслінскім і Шчэцінскім залівах. Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Польшчы правяло конкурс на назвы новых тэрыторый краіны.
Галасаванне завяршылася ў нядзелю, 20 верасня. Назвы выбралі 20 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.
Зараз пачынаецца фармальная працэдура надання назваў. Ведамства звернецца з заявай у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з просьбай даць назвы новым тэрыторыям. Аўтары прапаноў, якія перамаглі ў конкурсе атрымаюць памятныя гравюры.
Выспы Эстыйска, Брысна і Сьменцкая паўстаюць у выніку пракладкі каналу праз Віслінскую касу і паглыблення фарватару на адрэзку Свінауйсьце – Шчэцін. Выспы павінны быць дабудаваныя да 2022 года. На іх будуць створаны запаведнікі вадаплаўных птушак.
iar/эж