Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы з’явяцца тры новыя выспы

23.09.2020 11:20
Выспы Эстыйска, Брысна і Сьменцкая паўстаюць у выніку пракладкі каналу праз Віслінскую касу.
Пракладка каналу праз Віслінскую касуPAP/Adam Warżawa

Эстыйска (Estyjska), Брысна (Brysna) і Сьменцкая (Śmięcka) – гэта назвы новых выспаў у Віслінскім і Шчэцінскім залівах. Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога суднаходства Польшчы правяло конкурс на назвы новых тэрыторый краіны.

Галасаванне завяршылася ў нядзелю, 20 верасня. Назвы выбралі 20 тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Зараз пачынаецца фармальная працэдура надання назваў. Ведамства звернецца з заявай у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з просьбай даць назвы новым тэрыторыям. Аўтары прапаноў, якія перамаглі ў конкурсе атрымаюць памятныя гравюры.

Выспы Эстыйска, Брысна і Сьменцкая паўстаюць у выніку пракладкі каналу праз Віслінскую касу і паглыблення фарватару на адрэзку Свінауйсьце – Шчэцін. Выспы павінны быць дабудаваныя да 2022 года. На іх будуць створаны запаведнікі вадаплаўных птушак.

iar/эж