Фармацэўтычная кампанія Biomed-Lublin пачала працэс вытворчасці імунаглабуліну з плазмы перахварэўшы Sars-CoV-2. Гэта першы ў свеце лек для людзей, заражаных каранавірусам.
Першая партыя прэпарата будзе прызначана для клінічных выпрабаванняў, праінфармавала кампанія Biomed. Ужо выраблена адна тысяча ампул лека. Адзін з кіраўнікоў карпарацыі Biomed-Lublin Пётр Фіц падкрэслівае, што эфектыўнасць леку пацверджана клінічнымі выпрабаваннямі:
- Даследаванні пацвярджаюць, што ва ўмовах in vintro лек эфектыўна змагаецца з кранавірусам.
Фармацэўтычная кампанія Biomed-Lublin паведаміла, што пасля забеспячэння неабходнай колькасці плазмы ў рэгіянальных цэнтрах донарства крыві і гематэрапіі быў пачаты працэс вытворчасці імунаглабуліну супраць SARS-CoV-2. Лек можа з’явіцца на рынку ўжо на пачатку будучага года.
IAR/эж