Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Яраслаў Качыньскі стане віцэ-прэм'ерам пасля рэканструкцыі ўраду

24.09.2020 11:05
Лідар ПіС ачоліць Камітэт па бяспецы і будзе курыраваць міністэрствы: юстыцыі, абароны і ўнутраных спраў і адміністрацыі.
C       .
Cтаршыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі.PAP/Paweł Supernak

Намеснік спікера Сейма Рышард Тарлецкі (Ryszard Terlecki) паведаміў, што шмат сведчыць пра тое, што старшыня кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” стане членам ураду. Тарлецкі дадаў, што Яраслаў Качыньскі, хутчэй за ўсё, зойме пасаду віцэ-прэм'ера:

- Шмат сведчыць пра тое, што ён (Яраслаў Качыньскі- рэд.) стане членам ураду, якога склад будзе абвешчаны паводле адпаведных працэдураў і ў адпаведным часе. Сёння і заўтра кіраўніцтва партыі зацвердзіць канчатковы кшталт урадавай кааліцыі. Тады застанецца толькі адзін крок да фарміравання ўраду пасля рэканструкцыі.

Віцэ-спікер Сейма дадаў, што Яраслаў Качыньскі стане кіраўніком Камітэта па бяспецы і будзе курыраваць міністэрствы: юстыцыі, абароны і ўнутраных спраў і адміністрацыі.

аз