Апоўдні 26 верасня ў Варшаве, у штаб-кватэры кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» з сумеснай заявай выступілі: прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі, кіраўнік партыі «Паразуменне» Яраслаў Говін і лідар партыі «Салідарная Польшча» Збігнеў Зёбра.
Кааліцыйныя перамовы доўжыліся некалькі тыдняў. У апошнія дні нават разглядалася пытанне аб іх разрыве і стварэнні ўрада меншасці пад кіраўніцтва партыі «ПіС». У выніку бакам удалося дамовіцца аб кадравых і структурных перастаноўках ва ўрадзе.
Яраслаў Качыньскі па выніках перамоваў заявіў, што сённяшні дзень «вельмі радасны», а бліжэйшыя тры гады будуць вельмі плённымі для Польшчы:
-Розныя могуць быць абставіны, бо мы ведаем, які сёння свет, якая сітуацыя. Але з усёй упэўненасцю кажу, што ўсё, што магчыма зрабіць для ўмацавання польскага грамадства і паляпшэння жыцця кожнага грамадзяніна, будзе зроблена. Гарантыяй гэтага зʼяўляецца наша пагадненне.
Пасля падпісання новага кааліцыйнага пагаднення будзе праведзена рэканструкцыя ўрада. Колькасць міністэрстваў павінна быць значна скарочана, а частка з іх будзе абʼяднаная. Гэта дазволіць спрасціць працэс прыняцця рашэнняў.
IAR/эж